Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі суд пакінуў украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку пад вартай да 30 жніўня


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Яе абвінавачваюць у пасобніцтве тэрарыстам і забойстве. Рашэньне прыняў суд горада Варонежа, дзе Саўчанка знаходзіцца ў турме.

Пра гэта паведамляе ZN.UA са спасылкай на прэс-сакратара суду Ладу Пеціну.

Надзя Саўчанка, якая служыла ў добраахвотніцкім батальёне «Айдар» трапіла ў палон да прарасейскіх сэпаратыстаў пры канцы Надзея Саўчанка знаходзіцца ў Расеі ад 23 чэрвеня. Надзея Саўчанка — афіцэр-лётчык, прымала ўдзел у АТА як добраахвотніца і трапіла ў палон да сэпаратыстаў каля мястэчка Шчасьце пад Луганскам 18 ці 19 чэрвеня. 17 чэрвеня у мястэчку Мэталіст пад Луганскам загінулі супрацоўнікі Усерасейскай дзяржтэлерадыёкампаніі Ігар Карнялюк і Антон Валошын Паводле ўкраінскіх сілавікоў, журналісты ажыцьцяўлялі інфармацыйнае суправаджэньне адной з вайсковых груп сэпаратыстаў. 8 ліпеня стала вядома, што захопленая сэпаратыстамі пад Луганскам лётчыца Надзея Саўчанка знаходзіцца пад вартай у сьледчым ізалятары ў расейскім горадзе Варонежы. Яе падазраюць у датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў падчас антытэрарыстычнай апэрацыі ва Ўкраіне. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла сястра Надзеі — Вера Саўчанка — са спасылкай на расейскага адваката. Сьледчы камітэт Расеі сьцвярджае, што Саўчанка была затрыманая на тэрыторыі РФ пасьля таго, як перасякла мяжу пад выглядам уцякачкі.

Украіна зьвярнулася да міжнароднай супольнасьці з заклікамі дапамагчы вызваліць лётчыцу Надзею Саўчанку — пра гэта 9 чэрвеня паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Украіны Даніла Лубкоўскі. Паводле дыплямата, Саўчанку вывезьлі ў Расею «невядомым» чынам. Украіна патрабуе вызваліць усіх сваіх грамадзянаў, якія былі затрыманыя раней і знаходзяцца ў Расеі. Сярод іх рэжысёр Алег Сянцоў, якога абвінавачваюць у тэрарызме.

У інтэрнэце разгортваецца грамадзкая кампанія за вызваленьне Надзеі Саўчанкі і працуе адмысловы сайт savesavchenko.tsn.ua

XS
SM
MD
LG