Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прадала ўкраінскай Нацгвардыі 44 грузавікі


Менскі аўтазавод паставіць МАЗы для патрэб Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны.

Пра гэта паведамляе сайт BusinessUA. Вайсковая частка міністэрства ўнутраных спраў Украіны па выніках тэндэраў заключыла пагадненьне на набыцьцё аўтамабіляў на агульную суму 39,74 млн. грн. Замоўлена 44 аўтамабілі на базе МАЗ рознага прызначэньня — для перавозкі асабовага складу, а таксама цягачы. Да канца гэтага года іх даставяць у Кіеў, фінансуюць закупку з дзяржбюджэту, паведамляе Укрінформ.

XS
SM
MD
LG