Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілы антытэрарыстычнай апэрацыі ва Ўкраіне зьнішчылі 2 танкі і 1 «Град» баевікоў, якія атакавалі аэрапорт Луганску.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў кіраўнік Цэнтру вайскова-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук.

«Авіяцыя сіл АТА нанесла ўдар па пазыцыях тэрарыстаў блізу Луганскага аэрапорту, занятага сілавікамі, – напісаў ён. – Паводле апэратыўных зьвестак групы «Інфармацыйны Супраціў», у выніку ўдару 2 танкі і 1 РСЗА «Град» баевікоў зьнішчаныя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG