Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палонных жанчын баевікі катуюць нароўні з мужчынамі — прадстаўніца ўкраінскага Цэнтру грамадзкіх свабодаў


Па словах актывісткі, нядаўна яна камунікавала зь дзьвюма жанчынамі, якіх сэпаратысты катавалі асабліва жорстка. Адну білі, другую рэзалі нажом у зоне грудзей, — сьцьвярджае Томак.

Сэпаратысты вінавацілі жанчын у датычнасьці да арганізацыі «Правы сэктар», а таксама ва ўдзеле ў Майдане.

Катаваньні афіцыйна пацьвердзілі кіеўскія мэдыкі ўжо пасьля вызваленьня абедзьвюх палонных.

Па словах Марыі Томак, трапіць у палон да сэпаратыстаў больш за іншых рызыкуюць жанчыны, якія цяпер знаходзяцца ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі, асабліва тыя, хто дапамагае ўкраінскаму войску.

XS
SM
MD
LG