Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі ў Луганску і ваколіцах


На ўсходзе Ўкраіны недалёка ад Луганску ў ноч на сераду ішоў бой, паведамляе УНІАН. Паводле словаў відавочцаў, была чутная страляніна з буйнакалібернага кулямёта і выбухі гранат.

У выніку абстрэлу Луганскага аэрапорту было пашкоджана абсталяваньне, якое забясьпечвае сувязь з грамадзянскай авіяцыяй.

З прычыны артылерыйскіх абстрэлаў Луганску ў абласным цэнтры за мінулыя суткі прынамсі тры чалавекі загінулі. Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт гарадзкіх уладаў.

Усяго хуткая дапамога зафіксавала шэсьць выпадкаў атрыманьня цывільнымі асобамі траўмаў з прычыны вядзеньня баявых дзеяньняў. З прычыны абстрэлаў у некалькіх раёнах гораду зьнікала электразабесьпячэньне, назіраліся перабоі з вадой.

Узброеныя прарасейскія сэпаратысты ў Луганску зараз займаюць будынак СБУ, аблдзяржадміністрацыі і іншыя аб’екты. У навакольлі Луганску разьмешчаныя аддзелы узброеных сілаў Украіны.

За апошнія 48 гадзінаў у ходзе баявых дзеяньняў украінская армія заняла некалькі населеных пунктаў, у тым ліку гарады Сямёнаўка і Канстантынаўка. Па дадзеных афіцыйнага Кіеву, страт сярод вайскоўцаў няма.

Украінская армія рыхтуецца ўзяць пад кантроль Данецк і Луганск без ужываньня авіяцыі і гарматаў, паведаміў прэсавы сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА) Андрэй Лысенка. Паводле яго слоў, вайскоўцы маюць поўную інфармацыю аб блёк-пастах апалчэнцаў на вуліцах Данецку і Луганску, а таксама аб будынках, у якіх яны разьмяшчаюцца. У апэрацыі будуць задзейнічаныя ўсе спэцпадразьдзяленьні Ўкраіны, адзначыў Лысенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG