Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія футбольныя фанаты правялі дзясяткі дзёрзкіх акцыяў у падтрымку Ўкраіны (ФОТА)


Акцыя фанатаў БАТЭ

Акцыя фанатаў БАТЭ

Сайт беларускіх ультрас сабраў разам сьведчаньні пра тое, як футбольныя фанаты падтрымліваюць Украіну.

Праваахоўныя органы ўвогуле пільна сочаць за актыўнасьцю ультрас, але асабліва жорстка спыняюць любыя іхнія спробы выявіць палітычную салідарнасьць.

У лютым міліцыя перасьледавала 23 фанатаў БАТЭ, якія зрабілі фатаздымак у падтрымку Ўкраіны з расьцяжкамі «Ўкраіна, мы з вамі». Некалькі хлопцаў селі на «суткі».

У красавіку трох фанатаў затрымалі ў Салігорску за пераклічку «Слава Ўкраіне». У выніку адзін атрымаў трое сутак і тры з паловай мільёны рублёў штрафу, двум далі проста штраф.

Графіці фанатаў клюбу «Менск»


Графіці фанатаў менскага «Дынама»



Фанаты «Пінскай хвалі» выконваюць песьню Ляпісаў «Воіны сьвятла»

XS
SM
MD
LG