Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Парашэнка наведаў Славянск


Прэзыдэнт Парашэнка ў Славянску
Прэзыдэнт Парашэнка ў Славянску

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка ў аўторак наведаў Славянск, аб пераходзе якога разам з Краматорскам пад кантроль урадавых сіл паведамлялася ў выходныя.

Сустракаючыся з жыхарамі Славянска (у Данецкай вобласьці), Парашэнка запэўніў іх у тым, што органы ўлады робяць усё магчымае для хутчэйшага аднаўленьня ў горадзе нармальнага жыцьця. Паводле слоў украінскага прэзыдэнта, увечары ў аўторак у Славянску была адноўленая падача электраэнэргіі па часовай схеме.

У размове з журналістамі Парашэнка выказаў меркаваньне, што апэрацыя ў Данбасе стала нараджэньнем сапраўднай украінскай арміі, і што баі, якія адбываюцца цяпер на ўсходзе краіны зьяўляюцца баямі за незалежнасьць Украіны. Адначасова Парашэнка заявіў аб імкненьні да дыялёгу з тымі, хто гатовы здаць зброю, піша «Украінская праўда».

Таксама ў ходзе паездкі ў Славянск прэзыдэнт Украіны ўзнагародзіў вайскоўцаў, якія вызначыліся пры правядзеньні антытэрарыстычнай апэрацыі.

Раней у аўторак паведамлялася, што Расея папрасіла Арганізацыю бясьпекі і супрацоўніцтве ў Эўропе склікаць экстранае пасяджэньне для абмеркаваньня гуманітарнай сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. Па словах прадстаўніка Расеі пры АБСЭ Андрэя Келіна, Расія ўнесла праект рашэньня з патрабаваньнем неадкладна спыніць ваенныя дзеяньні ў Данецкай і Луганскай абласьцях.

«Інтэрфакс» паведамляе аб фармаваньні ўкраінскімі сэпаратыстамі новага ўраду самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі». Прэм'ерам, па зьвестках агенцтва, прызначаны Марат Башыраў. Сярод іншага, Башыраў сказаў, што «ЛНР» мае намер пачаць перамовы з Расіяй аб прамых пастаўках газу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG