Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка паабяцаў не ўжываць авіяцыю і цяжкую артылерыю ў Данецку — мэр


Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка паабяцаў не ўжываць авіяцыю і цяжкую артылерыю з боку ўкраінскіх сілавікоў падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данецку.

«Прэзыдэнт паабяцаў, што ў Данецку ня будуць прымяняцца такія мэтады, як у Славянску, Краматорску, Луганску», — сказаў мэр гораду Аляксандар Лук’янчанка. Мэр паведаміў, што падчас сустрэчы з кіраўніком дзяржавы ў Кіеве, удзел у якой таксама прыняў народны дэпутат ад фракцыі Партыі рэгіёнаў Барыс Калесьнікаў, абмяркоўвалася і пытаньні, зьвязаныя з перамяшчэньнем баевікоў «ДНР» у Данецк.

Паводле словаў Лук’янчанкі, прымяненьне цяжкіх відаў ўзбраеньня пагражае тым, што без энэргазабесьпячэньня могуць застацца галоўныя прамысловыя прадпрыемствы, а гэта можа стаць экалягічнай катастрофай.

Украінскія вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай апэрацыі, у апошнія дні вызвалілі ад прарасейскіх баевікоў Славянск, Краматорск, Канстантынаўку, Арцёмаўск, Дружкоўку і некалькі іншых населеных пунктаў на ўсходзе краіны.

Прарасейскія баевікі далей кантралююць Данецк, Луганск, Горлаўку і некалькі меншых гарадоў. Украінскія сілавікі працягваюць антытэрарыстычную апэрацыю.

XS
SM
MD
LG