Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч працягвае пастаўляць баевікоў ва Ўкраіну — кіраўнік СБУ


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка лічыць важным прыцягнуць да адказнасьці ва Ўкраіне экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча і былых кіраўнікоў СБУ і МУС Аляксандра Якіменка і Віталя Захарчанку.

Паводле Налівайчанкі, яны ня толькі бралі актыўны ўдзел у дэстабілізацыі сытуацыі ў Данбасе, але і працягваюць фінансаваньне баевікоў.

«Мы лічым, што вельмі важна для краіны, каб экс-прэзыдэнта Януковіча выдалі нашаму ўкраінскаму суду і ён паўстаў перад судом. Паколькі і ён, і былы кіраўнік СБУ спадар Якіменка, і былы кіраўнік МУС Захарчанка — гэта людзі, якія насамрэч рыхтавалі, ведалі пра агрэсію, фінансавалі і працягваюць фінансаваць пастаўку зброі, мабілізацыю баевікоў з Расейскай Фэдэрацыі, іх перапраўку на вайну ўжо уласна як тэрарыстаў», — сказаў кіраўнік СБУ ў інтэрвію тэлеканалу «ICTV».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG