Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уначы Ізраіль ажыцьцявіў шэраг авіяналётаў на сэктар Газа (ФОТА)


Узброеныя сілы Ізраілю абвясьцілі пра пачатак апэрацыі «Непарушная скала», скіраванай супраць баевікоў групоўкі «Хамас» у сэктары Газа.

Узброеныя сілы Ізраілю абвясьцілі пра пачатак апэрацыі «Непарушная скала», скіраванай супраць баевікоў групоўкі «Хамас» у сэктары Газа. Паводле дадзеных Арміі абароны Ізралю падпалкоўніка Пітэра Лернэра, падчас апэрацыі будуць зробленыя ўдары па аб’ектах, якія баевікі выкарыстоўваюць для нападаў на Ізраіль.

Раней Армія абароны Ізраілю паведаміла пра прызыў каля паўтары тысячы рэзэрвістаў з прычыны абвастрэньня сытуацыі ў сэктары Газа. Мэдыі паведамляюць, што паветраная апэрацыя распачалася ў ноч з панядзелка на аўторак.

У панядзелак з сэктару Газа па Ізраілі баевікі выпусьцілі некалькі дзясяткаў ракет. Чатыры ракеты былі зьбітыя сыстэмай супрацьпаветранай абароны «Жалезны купал», астатнія ўпалі ў незаселенай мясцовасьці.

Сытуацыя абвастрылася пасьля забойства палестынскага падлетка. Гэтаму злачынству папярэднічала знаходжаньне трох мёртвых целаў ізраільскіх школьнікаў, якіх выкралі на Заходнім беразе Ярдану 12 чэрвеня.

XS
SM
MD
LG