Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты ЗША і Францыі папрасілі Пуціна разабрацца з прарасейскімі сэпаратыстамі ва Ўкраіне


Прэзыдэнты ЗША Барак Абама і Францыі Франсуа Алянд заклікалі прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна націснуць на прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны, каб тыя пачалі перамовы з Кіевам. Прэс-служба Елісейскага палаца інфармуе, што Алянд і Абама гаварылі з Пуціным па тэлефоне 45 хвілінаў і заклікалі яго ўзмацніць кантроль над расейска-ўкраінскай мяжой.

Згодна з паведамленьнем Белага дому, амэрыканскі і францускі лідэры лічаць, што Эўропа мусіць увесьці наступныя санкцыі супраць Расеі, калі Масква неадкладна ня зробіць захады па дээскаляцыі крызісу на ўсходзе Ўкраіны.

Абама сказаў Алянду, што з прычыны адсутнасьці з боку тэрарыстаў намаганьняў сесьці за стол перамоваў і іхнай адмовы ад спыненьня вагню, ЗША лічаць Украіну адказнай за падтрымку парадку і абарону насельніцтва.

7 ліпеня прарасейскія баевікі падарвалі тры масты, якія вядуць да Данецку. Выбухі адбыліся на фоне намаганьняў украінскіх сілавікоў завяршыць поўную блякаду Данецку і Луганску. Сэпаратысты пачалі перагрупаваньне ў гэтых двух абласных цэнтрах усходу Ўкраны — пасьля таго, як ўрадавыя войскі аднавілі кантроль над Славянскам і іншымі населенымі пунктамі Данецкай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG