Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы цалкам кантралююць мяжу з Расеяй – СНБА


Расейска-ўкраінскую мяжу, у тым ліку і раней праблемныя ўчасткі на Луганшчыне, цалкам кантралююць украінскія вайскоўцы ўзброеных сіл і Дзяржаўнай памежнай службы.

Пра гэта ў эфіры «5 канала» сказаў намесьнік сакратара СНБА Міхаіл Коваль, паведамляе сайт ТСН.

«Адразу са спыненьнем перамір'я, гэта значыць зь пераходам да актыўнай фазы АТА, фактычна, уся мяжа была закрытая ад магчымасьці звонку перавезьці на тэрыторыю Ўкраіны цяжкое ўзбраеньне. Нават у Луганскай вобласьці: сытуацыя такая, што ўся мяжа кантралюецца Ўзброенымі сіламі і памежнікамі», – заявіў ён.

Акрамя таго, Коваль адзначыў, што пасьля 4 ліпеня расейскі бок больш не парушаў паветраную прастору Ўкраіны.

Таксама намесьнік сакратара СНБА распавёў аб стане расейскіх войскаў, якія дысьлякуюцца па іншы бок мяжы.

«Фактычна, каля нашай мяжы знаходзяцца батальённыя тактычныя групы, якія займаюцца прыкрыцьцём дзяржаўнай мяжы. Гэта значыць, яны перайшлі да абароны свайго ўчастку мяжы з Украінай і стрымліваньня пранікненьня на тэрыторыю Расеі ўсіх гэтых груповак. У іх ёсьць элемэнты ўдарных груповак і пры неабходнасьці яны могуць быць у самыя кароткія тэрміны створаныя», – паведаміў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG