Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ляпіс Трубяцкі» перад сыходам са сцэны запусьціў уласнае інтэрнэт-радыё


«Ляпіс Трубяцкі»

«Ляпіс Трубяцкі»

Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі» запусьціў у інтэрнэце вяшчаньне ўласнай музычнай радыёстанцыі «Радыё Lyapis Crew».

«Радыё Lyapis Crew» даступнае на афіцыйным сайце radio.lyapis.com, на сайце Planeta.ru, а таксама на старонцы гурту ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» і праз музычны сэрвіс TuneIn.

У эфіры гэтага радыё кругласутачна гучаць галоўныя хіты «Ляпіса Трубяцкога», кавэр-вэрсіі песьняў музыкаў, а таксама вершы лідэра калектыву Сяргея Міхалка, якія «даўно сталі неад’емнай часткай канцэртаў «Ляпіса Трубяцкога», перадае БелаПАН.

«У нас атрымалася сучаснае і нясумнае радыё. Я думаю, што яно будзе цікавае ня толькі фанам гурту і, ужо не ведаю, на жаль ці на шчасьце, дакладна яго перажыве», — адзначыў прэс-аташэ гурту Аляксандар Бергер.

1 верасьня гэтага году «Ляпіс Трубяцкі» спыніць існаваньне. Гурт арганізуе разьвітальны тур пад назвай «Клоўна няма» — выступіць у Маскве (22 жніўня), Вільні (23 жніўня), Кіеве (26 жніўня) і Санкт-Пецярбургу (27 жніўня).

За першыя паўгода 2014-га ў Расеі былі скасаваныя некалькі канцэртаў гурту.

Прычынай сталі тэксты песьняў з новага альбому «Матрёшка». У красавіку 2014 году дэпутат Дзярждумы ад фракцыі ЛДПР Раман Худзякоў накіраваў зварот у генпракурору РФ з просьбай праверыць выказваньні лідэра гурту Сяргея Міхалка на экстрэмізм.

Разам з тым кліп «Воины света» за апошнія месяцы стаў вельмі папулярны ва Ўкраіне:

XS
SM
MD
LG