Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецкай вобласьці Ўкраіны невядомыя падарвалі чыгуначны мост.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэсавай службе Данецкай абласной дзяржадміністрацыі са спасылкай на Службу аўтамабільных дарог Данецкай вобласьці.

7 ліпеня, прыкладна а 13-й гадзіне, у раёне паселішча Новабахмутаўка падарвалі чыгуначны мост, які праходзіць над дарогай Славянск — Данецк — Марыюпаль.

Пралёты моста абваліліся. У момант выбуху па рэйках ішоў грузавы цягнік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG