Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арсэнал пакінутай зброі баевікоў і пакінутыя катоўні Славянска (відэа)


Карэспандэнт Грамадзкага тэлебачаньня Мустафа Наем зрабіў рэпартаж са Славянскага гарсавета, які быў адной з базаў узброеных сэпаратыстаў пад кіраўніцтвам расейскага дывэрсанта Ігара Гіркіна (Стралка).

У падвалах украінскія вайскоўцы, якія вызвалілі Славянск, знайшлі шмат зброі, выбухоўкі, стралковы цір і камэры, у якіх трымалі і катавалі закладнікаў.

Тым часам на старонцы прэсавага цэнтра Антытэрарыстычнай апэрацыі ў «Фэйсбуку» апублікаваны відэазапіс, на якім зьнятая зброя расейскай вытворчасьці і маркіроўкі, якую пакінулі прарасейскія баевікі ў мэрыі Славянска.

XS
SM
MD
LG