Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдуард Шэварнадзэ — чалавек, які дапамог пакласьці канец «халоднай вайне»


Былы прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ памёр у 86 гадоў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:46 0:00

Эдуард Шэварнадзэ, былы прэзыдэнт Грузіі і міністар замежных справаў СССР памёр 7 ліпеня на 87-м годзе жыцьця.

На працягу сваёй шматгадовай кар’еры гэты чалавек прайшоў праз шматлікія прыступкі, паступова ператвараючыся з жорсткага партыйнага боса ў чыноўнікка-рэфарматара, які дапамог пакласьці канец «халоднай вайне».

Яго палітычная кар’ера скончылася 23 лістапада 2003 году, калі пад націскам «рэвалюцыі ружаў», што выбухнула ў адказ на спрэчныя парлямэнцкія выбары, ён сышоў у адстаўку.

Шэварнадзэ нарадзіўся 25 студзеня 1928 году ў Гурыі, якая была тады часткай Закаўкаскай Рэспублікі СССР. Ён стаў членам КПСС у 1948 годзе ва ўзросьце 20 гадоў і з таго часу стабільна ўздымаўся па прыступках кар’ернай лесьвіцы. Будучы першым сакратаром аднаго з райкамаў партыі ў Тбілісі, ён выступіў супраць карупцыі найвышэйшага партыйнага кіраўніцтва Грузіі. У 1965 годзе Масква прызначыла яго міністрам унутраных справаў Грузіі і дала яму карт-блянш на барацьбу з карупцыяй. Пры падтрымцы Масквы ён арыштаваў дзясяткі тысяч карупцыянэраў зь ліку партыйных чыноўнікаў і супрацоўнікаў іншых дзяржаўных органаў.

У 1972 годзе Шэварнадзэ стаў першым сакратаром ЦК кампартыі Грузіі. Гэтую пасаду ён займаў да 1985 году, калі быў прызначаны міністрам замежных справаў СССР. Разам зь Міхаілам Гарбачовым ён спрычыніўся да пацяпленьня дачыненьняў паміж СССР і Захадам, што прывяло да канца «халоднай вайны».

Таксама Шэварнадзэ спрычыніўся да вываду савецкіх войскаў з Аўганістану ў 1989 годзе і спрыяў таму, што Масква вырашыла не задушаць антыкамуністычныя рэвалюцыі ва ўсходне-эўрапейскіх краінах.

20 сьнежня 1990 году ў выніку рознагалосьсяў з прэзыдэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым адносна кірунку і тэмпаў рэформаў Шэварнадзэ сышоў у адстаўку, заявіўшы, што ў краіне наступае «паўзучая дыктатура», а Міхаіл Гарбачоў згортвае дэмакратычныя рэформы.

Словы Шэварнадзэ аказаліся прарочымі, бо праз восем месяцаў, 19 жніўня 1991 году, кансэрватыўная частка савецкага кіраўніцтва паспрабавала скінуць Гарбачова з пасады. Спроба путчу была няўдалай, што прывяло да распаду Савецкага Саюзу. Пасьля путчу Гарбачоў зноў прызначыў Шэварнадзэ міністрам замежных справаў СССР, але празь месяц СССР распаўся.

Шэварнадзэ вярнуўся ў незалежную Грузію, дзе прыдаўся, каб запоўніць палітычны вакуўм пасьля зрынаньня першага грузінскага прэзыдэнта Звіяда Гамсахурдыі. У 1992 годзе яго абралі кіраўніком парлямэнту. У 1995 годзе ў краіне было адноўлена прэзыдэнцтва, і Шэварнадзэ быў абраны на першы пяцігадовы тэрмін, а ў 2000 годзе — на другі.

Яго прэзыдэнтцва было азмрочана высокім узроўнем злачыннасьці, карупцыі і беднасьцю насельніцтва. 23 лістапада 2003 году разьюшаны натоўп уварваўся ў парлямэнт, дзе ў той час выступаў Шэварнадзэ, і прымусіў прэзыдэнта сысьці ў адстаўку. Так скончылася «рэвалюцыя ружаў» у Грузіі 2003 году.

Пасьля адстаўкі Шэварнадзэ мірна жыў ў Тбілісі.

За сваю кар’еру ён перажыў тры замахі на жыцьцё — у 1992, 1995 і 1998 гадах.

У яго засталіся дачка Манана і сын Паата.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG