Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Эдуард Шэварднадзэ


Эдуард Шэварднадзэ

Эдуард Шэварднадзэ

Былы кіраўнік савецкай, а пасьля незалежнай Грузіі Эдуард Шэварднадзэ памёр на 87-м годзе жыцьця. Пра гэта паведаміла прэсавая служба палітыка.

Як паведамляе «Інтэрфакс», сьмерць наступіла сёння а 12-ай гадзіне. Апошні час Эдуард Шэварнадзэ знаходзіўся ў Тбілісі, дзе, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва, «працаваў над сваёй кнігай».

Яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагодзьдзя Шэварнадзэ заняў пасаду міністра грамадзкай бяспекі Грузінскай ССР, затым стаў міністрам унутраных спраў рэспублікі. У 1972 годзе быў абраны старшынём ЦК кампартыі Грузіі, у 1985 быў уведзены ў склад Палітбюро ЦК КПСС, пераведзены ў Маскву і прызначаны Міхаілам Гарбачовым міністрам замежных спраў СССР. Савецкае зьнешнепалітычнае ведамства ён узначальваў аж да распаду СССР у канцы 1991 году.

Пасьля адхіленьня ад улады першага прэзыдэнта незалежнай Грузіі Зьвіяда Гамсахурдзія, вярнуўся ў Грузію, быў старшынём Дзяржаўнай Рады, а пасьля і старшынём парлямэнту. У 1995 годзе стаў прэзыдэнтам Грузіі, быў пераабраны ў 2000-м, але страціў уладу падчас «Рэвалюцыі ружаў» у 2003 годзе, калі парлямэнт адмовіўся на яго прапанову ўвесьці надзвычайнае становішча.

XS
SM
MD
LG