Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: славянскае адзінства дало сур’ёзную расколіну


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

«На жаль, славянскае адзінства, будзем шчырыя, дало вельмі сур’ёзную расколіну. І мы з вамі павінны зрабіць усё, каб як мага хутчэй урэгуляваць сытуацыю ў нашай роднай і брацкай Украіне. Гэта няпроста, але гэта трэба зрабіць», — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на сьвяце Купальля ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёну.

Лукашэнка лічыць неабходным як мага хутчэй ліквідаваць расколіну ў славянскім адзінстве і спыніць братазабойчую вайну ва Ўкраіне. Ён адзначыў, што дні ад сьвята Купальля ў Александрыі да «Славянскага базару» ў Віцебску — гэта дні славянскага адзінства.

«Гэта актуальна цяпер. Мы неяк казалі пра наша славянскае адзінства, трох народаў, якія складаюць аснову гэтага адзінства — рускія, беларусы, украінцы, — і гэта было неяк дзяжурна. Пагадзіцеся, што сёньня гэта як ніколі гучыць актуальна. Хто б мог падумаць, што зусім побач, ля беларускага парога, можа разгарнуцца сапраўдная вайна», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле кіраўніка Беларусі, «нам будуць заўжды» дапамагаць «і падкідваць усякія магчымасьці, каб мы ваявалі адзін супраць аднаго».

«На жаль, я не магу сказаць, што гэтага нельга дапусьціць — мы гэта ўжо дапусьцілі, мы гэта маем на самой справе. Гэта факт, які адбыўся. Сёньня трэба распачаць усялякія намаганьні, каб спыніць братазабойчую і кровапралітную вайну ў нашай паўднёвай суседцы — братэрскай Украіне. Гэта сёньня сур’ёзная праблема нашага славянства», — канстатаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG