Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча кантактнай групы Ўкраіна-АБСЭ-РФ адбылася ня ў Менску


Прадстаўнікі Ўкраіны, ЭБСЕ і Расеі абмеркавалі плян мірнага ўрэгуляваньня ўзброенага канфлікту ў Данбасе ў Кіеве.

У паведамленьне АБСЭ па выніках сустрэчы у прыватнасьці гаворыцца: «Абмяркоўвалася бягучая сытуацыя ва ўсходняй Украіне, уключна з умовамі і месцам правядзеньне далейшых кансультацый пры ўдзеле ўсіх бакоў», — УНІАН цытуе паведамленьне АБСЭ

Кантактная група лічыць, што наступны раўнд перамоваў мусіць адбыцца як мага хутчэй. 1 ліпеня ўпаўнаважаная прэзыдэнта па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны Ірына Герашчанка заявіла, што новая сустрэча кантактнай групы Ўкраіна — АБСЭ — Расея можа адбыцца ў Менску.

Міністэрства замежных спраў Беларусі пацьвердзіла, што гатовае прадставіць пляцоўку для перамоваў групы.

Першае пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы прайшло ў Кіеве 8 чэрвеня. 23 чэрвеня ў Данецкай аблдзяржадміністрацыі прайшлі першыя шматбаковыя кансультацыі, у якіх узялі ўдзел дэпутат Рады Нестар Шуфрыч, амбасадар РФ у Кіеве Міхаіл Зурабаў, прадстаўніца дзейнага кіраўніка АБСЭ Гайдзі Тальявіні, экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Ўкраінскі выбар» Віктар Медзьвядчук, лідэр руху «Паўднёвы Ўсход» Алег Цароў, прадстаўнікі самаабвешчаных ЛНР і ДНР.

Кансультацыі трохбаковай кантактнай групы з прадстаўнікамі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» таксама адбыліся 27 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG