Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Ўкраіны: Мы ведаем, што рабіць


Міністар абароны Ўкраіны Валерый Гэлэтэй паведаміў, што ядро калёны тэрарыстаў, якая ўцякала са Славянска, было зьнішчанае ўкраінскімі вайскоўцамі.

Пра гэта паведамляе ўкраінскі тэлеканал «1+1»:

«Інфармацыя пра тое, што будуць адыходзіць баевікі, паступала ўвесь час, але пра тое, што будзе калёна, даведаліся ў апошнюю хвіліну... Дачакаліся гэтую калёну, далі бой. Калі будзеце ехаць са Славянска на Арцёмаўск, пабачыце дзясяткі цяжкай тэхнікі, шмат забітых сэпаратыстаў. Зразумела, што калёна была дастаткова доўгай па працягласьці і адначасова абясшкодзіць усю калёну было няпроста... Але гэта ня кажа пра тое, што ім была прадстаўленая магчымасьць бегчы. Я лічу, што ядро, а гэта больш 10 адзінак цяжкай тэхнікі, былі абясшкоджаныя», — заявіў Гэлэтэй.

Міністар абверг інфармацыю пра тое, што тэрарысты, адыходзячы са Славянска, прыкрываліся дзецьмі: «Сёньня ў прэзыдэнта ёсьць дакладная стратэгія перамогі на Данбасе... На сёньняшні дзень максымальна задзейнічаная зброя — танкавая дывізія, авіяцыя, дэсантнікі, спэцназ. Зараз баец апрануты, абуты, ёсьць бронекамізэлька, узбраеньне, і мы ведаем, што рабіць», — заявіў міністар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG