Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія электроншчыкі зрабілі кавэр на «Радыё Свабода» (+АЎДЫЁ)


Andre Karp
Andre Karp

Конкурс кавэраў на знакамітую песьню «Радыё Свабода», запісаную і выкананую гуртом УЛІС, закончыўся, але, нягледзячы на гэта, мы працягваем атрымліваць разнастайныя аранжыроўкі і інтэрпрэтацыі сьпеву.

Сёньня — вэрсія ад гурту «ТАК!».

Як піша Tuzin.fm, праект «TAK» заснаваў адзін з самых аўтарытэтных беларускіх электроншчыкаў T-Trider (Віталь Пушчын) і Andre Karp (Андрэй Карповіч), вядомы як лідэр гуртоў «Млын», Krona, Parason. Супрацу яны яшчэ пачалі ў часы, калі ў Менску існаваў клюб NC, які славіўся фэст «Сыстэма электроннага шаленства». Але да паўнавартаснай студыйнай супрацы справа дайшла толькі ў 2012 годзе, калі Віталь з Андрэем запісалі трэк «Футбол — гэта сур’ёзна!». Канчаткова праект пад назвай «ТАК» сфармаваўся сёлета.

>Паслухаць усе вэрсіі, дасланыя на конкурс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG