Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Аднабаковага спыненьня вагню ня будзе


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што рэжыму аднабаковага спыненьня вагню на ўсходзе краіны не прадбачыцца. Пра гэта журналістам паведаміў прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка.

Па словах Лысенкі, прэзыдэнт адзначыў, што аднабаковае спыненьне вагню магчыма «толькі пры безумоўнай здачы зброі баевікамі, вызваленьні палонных і закладнікаў, а таксама аднаўленьні кантролю на ўкраіна-расейскай мяжы з удзелам міжнародных назіральнікаў АБСЭ».

У Данецку, куды адступілі сілы так званых апалчэнцаў, першая палова дня прайшла адносна спакойна, пра гэта паведамляе афіцыйны гарадзкі сайт. «Па стане на 12 гадзін у раёнах Данецку ціха, усе сыстэмы жыцьцезабесьпячэньня горада працуюць у штатным рэжыме», — гаворыцца ў паведамленьні гарадзкой рады. Раней паступала інфармацыя аб перастрэлках і выбухах у раёне данецкага аэрапорта, разьмешчанага за рысай горада.

Украінскія вайскоўцы тым часам усталявалі поўны кантроль над гарадамі Славянск і Краматорск ў Данецкай вобласьці. Па паведамленьнях прэс-службы міністэрства абароны Украіны, у населеных пунктах пачалося аднаўленьне інфраструктуры, паставак прадуктаў і пітной вады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG