Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская армія бярэ Славянск і Краматорск. Лідэр сэпаратыстаў абвяшчае сябе «ваенным камэндантам» Данецку


Афіцыйны Кіеў заявіў пра 12 параненых вайскоўцаў падчас спэцапэрацыі ў Славянску і Краматорску.

Афіцыйны Кіеў заявіў пра 12 параненых вайскоўцаў падчас спэцапэрацыі ў Славянску і Краматорску. За мінулыя суткі ўкраінская армія вярнула кантроль над чатырма гарадамі ў Данецкай вобласьці. У населеных пунктах пачаты працэс аднаўленьня нармальнай жыцьцядзейнасьці, запрацавала місія па аказаньні гуманітарнай дапамогі.

Узброеныя сэпаратысты тлумачаць пакіданьне сваіх пазыцый, у тым ліку Славянску, «жаданьнем захаваць сілы і разуменьнем, што ўтрымаць горад ня ўдасца». Пра гэта заявіў адзін з камандзіраў так званых апалчэнцаў Ігар Стралкоў у інтэрвію на сайце сэпаратыстаў.

Стралкоў не назваў дакладныя дадзеныя аб стратах сярод сваіх прыхільнікаў, але сьцьвярджаў, што пры адступленьні атрымалася захаваць «ад 80 да 90 працэнтаў асабовага складу і 90 адсоткаў узбраеньня». Камандзір узброеных сэпаратыстаў, большасьць зь якіх цяпер знаходзіцца ў Данецку, абвясьціў сябе «ваенным камэндантам» горада, выказаў надзею, што абласны цэнтар апынецца больш зручным пунктам для абароны, чым Славянск.

Прадстаўнікі так званай «Луганскай народнай рэспублікі», у сваю чаргу, паведамляюць, што ў выніку баявых дзеяньняў у рэгіёне за апошнія суткі раненьні атрымалі каля 80 чалавек. Паводле словаў «міністра аховы здароўя» самаабвешчанай «ЛНР» Віктара Авакяна 56 зь іх — мірныя жыхары.

XS
SM
MD
LG