Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе затрымалі беларуса, які рыхтаваў акцыі супраць украінскай улады


Паводле СБУ, ён прыбыў у Адэсу для выкананьня спэцзаданьня расейскай выведкі — арганізацыі акцый пратэсту з мэтай дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сытуацыі.

Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала двух грамадзян Расеі і аднаго — Беларусі, якія фінансавалі каардынатараў адэскага «Антымайдану» і рыхтавалі масавыя акцыі супраць украінскай улады. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтар Службы бясьпекі Украіны.

Устаноўлена, што названыя асобы прыбылі ў Адэсу ў канцы чэрвеня для выкананьня спэцзаданьня расейскай выведкі — разгарнуць шырокую працу па арганізацыі акцый пратэсту з мэтай дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сытуацыі ва ўсім рэгіёне.

Выкарыстоўваючы тактыку распаўсюджваньня чутак і дэзінфармацыі, спэкулюючы незадаволенасьцю сацыяльна-бытавымі праблемамі, расейскія агенты праз кантакты зь мясцовымі сэпаратыстамі рыхтавалі групы радыкальна настроеных грамадзян для правядзеньня акцый, — сьцьвярджаюць у СБУ.

Зламысьнікі распаўсюджвалі панічныя настроі праз праплочаныя стужкі навінаў, публікацыі ў прэсе, сюжэты на тэлебачаньні. Пасьля кожнай праведзенай акцыі зламысьнікі павінны былі дасылаць сваім замежным куратарам фотасправаздачы. Высьветлена таксама, што менавіта гэтыя «гастралёры» па ўказаньні замежнага боку ажыцьцяўлялі фінансаваньне так званага «антымайдану» на Куліковым полі Адэсы, — паведамляе прэс-цэнтар Службы бясьпекі Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG