Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Славянскам зноў лунае ўкраінскі дзяржаўны сьцяг


©Shutterstock
©Shutterstock

Кіраўнікі Узброеных сілаў Украіны паведамілі прэзыдэнту краіны Пятру Парашэнку пра тое, што над горадам Славянскам у Данецкай вобласьці ўзьняты дзяржаўны сьцяг.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.

Паводле словаў міністра абароны Ўкраіны Валерыя Гелятэя, сіламі ўкраінскага войска вядзецца аднаўленьне жыцьцядзейнасьці гораду. Пачалася місія дзеля прадастаўленьня гуманітарнай дапамогі.

Начальнік Генэральнага штабу Віктар Мужэнка даклаў прэзыдэнту, што цяпер у Краматорску, які знаходзіцца недалёка ад Славянску, выведвальная рота правярае горад на прадмет яго мінаваньня для наступнага правядзеньня баявой апэрацыі.

Раней стала вядома, што ў пятніцу ўвечары ўкраінскія вайскоўцы занялі горад Славянск, які да гэтага ўтрымлівалі сэпаратысты гэтак званай Данецкай народнай рэспублікі. Калёна вайсковай тэхнікі ДНР, нягледзячы на моцны агонь з боку ўкраінскіх вайскоўцаў, прарвалася ў Краматорск. Пасьля гэтага на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Расеі зьявілася паведамленьне пра тое, што Масква спыняе перадачу ўкраінскай вайсковай тэхнікі, разьмешчанай на тэрыторыі Крыму, Узброеным сілам Украіны да поўнага спыненьня агню на ўсходзе краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG