Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхароў Данецку просяць не выходзіць з дамоў


Ukraine -- Donetsk shooting, July 1, 2014.
Ukraine -- Donetsk shooting, July 1, 2014.

Інфармацыя пра тое, што ў Данецк прыбылі баевікі з Славянску і Краматорску, пацьвярджаецца. Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт гарсавету, перадае інфармацыйнае агенцтва UNIAN.

Згодна з гэтай інфармацыяй, у раёне Данецкага аэрапорту пэрыядычна ідзе перастрэлка.

«Звяртаемся з просьбай да жыхароў максымальна захоўваць спакой і не перасоўвацца па горадзе бяз крайняй неабходнасці», — сказана ў паведамленьні.

Акрамя таго, стала вядома, што над Горлаўкай лётаюць самалёты, а частка ўзброеных баевікоў, якія вырваліся з Славянску, знаходзяцца ў раней захопленым будынку АБАП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG