Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтам, якія падпісаліся за «балёнскі працэс», тэлефануюць з пагрозамі


Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Збор подпісаў быў арганізаваны агенцтвам рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» у межах адукацыйнай праграмы «Балёнскі працэс і Беларусь».

Паводле апошніх дадзеных, пры дапамозе студэнтаў, валянтэраў і неабыякавых маладых людзей было сабрана амаль 1000 подпісаў пад адпаведным зваротам у Міністэрства адукацыі, піша ВЯСНА.

Сярод патрабаваньняў, якія ўтрымліваюцца ў звароце, згадваюцца магчымасьць абіраць рэктара калегіяльным шляхам і непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраваньні сваёй навучальнай установай. Агучаныя зьмены ў сыстэме вышэйшай адукацыі зьяўляюцца ўмовамі для далучэньня Беларусі ў 2015 годзе да Балёнскага працэсу.

Арганізатары кампаніі «О, Балонь!» лічаць такія тэлефанаваньні адказных асобаў унівэрсытэтаў ціскам на студэнтаў і зьбіраюць інфармацыю, колькі падпісантаў ужо мелі падобныя размовы з прадстаўнікамі сваіх факультэтаў.

Аднак апошнімі днямі зьявіліся зьвесткі, што дэканы некаторых факультэтаў берасьцейскіх унівэрсытэтаў тэлефануюць студэнтам, якія падпісаліся. Паводле арганізатараў кампаніі «О, Балонь!», такія званкі пачаліся амаль адразу пасьля таго, як адпаведная заява была накіравана ў Міністэрства адукацыі. У тых, хто падтрымаў гэты зварот, цікавяцца, ці сапраўды студэнты самастойна ставілі свой подпіс, ці адбываўся збор подпісаў непасрэдна на тэрыторыі ўнівэрсытэту альбо ў іншых месцах. Адначасова студэнтаў папярэджваюць, што яны зрабілі «не вельмі добрую справу» для ўнівэрсытэту, калі паставілі свой подпіс.

Арганізатары кампаніі «О, Балонь!» лічаць такія тэлефанаваньні адказных асобаў унівэрсытэтаў ціскам на студэнтаў і зьбіраюць інфармацыю, колькі падпісантаў ужо мелі падобныя размовы з прадстаўнікамі сваіх факультэтаў.

XS
SM
MD
LG