Лінкі ўнівэрсальнага доступу

54% украінцаў хочуць у НАТО, 73% — лічаць Расею галоўнай пагрозай для Ўкраіны


Вайсковыя вучэньні НАТО ў Польшчы
Вайсковыя вучэньні НАТО ў Польшчы

Уступ Украіны ў НАТА падтрымлівае больш за палову ўкраінцаў (54 адсоткі), пры гэтым з іх большасьць перакананыя, што заяўку на ўступ у альянс трэба падаваць неадкладна. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньняў, якія ў чэрвені гэтага году правяла сацыялягічная служба Цэнтру Разумкова сумесна з дабрачынным фондам «Майдан замежных справаў».

Пры гэтым, па апытаньні, супраць уступу ў НАТО выступаюць 32 адсоткі жыхароў краіны.

Прадстаўляючы вынікі дасьледаваньняў, экспэрт «Майдану замежных справаў» Аляксандр Хара адзначыў, што большасьць украінцаў (73 адсоткі рэспандэнтаў) прызналі Расею асноўнай крыніцай пагрозы для існаваньня незалежнай украінскай дзяржавы.

«Мы бачым фактычны абвал ідэі эўразійскай інтэграцыі. Толькі трошкі больш за 16 адсоткаў апытаных падтрымлівае ідэю ўступу ў Мытны зьвяз, пры гэтым дзьве траціны апытаных лічаць, што ў такой форме супрацы больш зацікаўлена сама Расейская Фэдэрацыя», — сказаў Хара.

Па дадзеных сацыёлягаў, амаль 42 адсоткі ўкраінцаў лічаць, што краіна можа разьлічваць на дапамогу ЗША ў супрацьдзеяньні Расеі.

Апытаньне праводзілася з 31 траўня па 5 чэрвеня 2014 года. Падчас дасьледаваньня сацыёлягі апыталі больш за дзьве тысячы рэспандэнтаў ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэньнем Крыму. Тэарэтычная хібнасьць выбаркі не перавышае 2,3%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG