Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскія вайскоўцы адбілі ў сэпаратыстаў Мікалаеўку. Працягваюцца баі за кантроль над мяжой


Байцы так званай ДНР узятыя ў палон

Байцы так званай ДНР узятыя ў палон

Міністар абароны Украіны Валерый Гелетэй даклаў прэзыдэнту Пятру Парашэнку аб вызваленьні ад сэпаратыстаў Мікалаеўкі пад Славянскам.

Паводле міністра, падчас апэрацыі былі ўзятыя ў палон больш за 50 удзельнікаў незаконных узброеных фармаваньняў, у тым ліку група грамадзянаў Расеі.

Вызваленыя 150 жанчын і дзяцей , якія больш за двое сутак знаходзіліся ў закладніках.

Агенцтва УНП паведамляе, што сэпаратысты вядуць агонь паблізу жылых кварталаў Славянску.

Паводле той жа крыніцы, у Луганску ўзброеныя людзі захапілі будынак абласной тэлерадыёкампаніі. Усё вяшчаньне адключана.

Дзяржаўныя памежныя службы паведамляюць аб баях за кантроль над дзяржаўнай мяжой Украіны.

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Андрэй Парубій заявіў, што ўкраінскія сілавікі кантралююць 23 з 36 раёнаў у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі.

Паводле Дзмітрыя Тымчука, Расея сканцэнтравала на мяжы з Украінай амаль 50 тысяч вайскоўцаў, 160 танкаў і іншую бранятэхніку.

XS
SM
MD
LG