Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць расейскага журналіста Дзьмітрыя Кісялёва распачалі крымінальную справу


Дзьмітры Кісялёў
Дзьмітры Кісялёў

Служба бясьпекі Ўкраіны ўзбудзіла крымінальную справу супраць расейскага журналіста Дзьмітрыя Кісялёва за фінансаваньне тэрарызму.

Служба бясьпекі Ўкраіны распачала крымінальную справу супраць расейскага журналіста Дзьмітрыя Кісялёва за фінансаваньне тэрарызму.

Пра гэта паведамляе агенцыя УНІАН са спасылкай на кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Валянціна Налівайчанку.

«Арганізатары і фінансісты тэрарызму ва Ўкраіне сёньня становяцца ня толькі падазронымі, адносна іх, у тым ліку і кіраўніка гэтай інфармацыйнай агенцыі праводзіцца расьледаваньне, паводле артыкула фінансаваньне тэрарызму, садзейнічаньне тэрарыстычнай дзейнасьці», — заявіў кіраўнік СБУ, які ўдакладніў, што гаворка ідзе пра Дзьмітрыя Кісялёва.

Крымінальная справа распачатая таксама супраць кіраўніка Памежнай службы ФСБ Расеі Ўладзімера Кулішова. Яму інкрымінуюць падтрымку і фінансаваньне тэрарыстаў на Ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG