Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінска-расейскі канфлікт у інтэрнэт-мэмах


Адзін з мэмаў, які паказвае, як украінскія ўлады «адпампоўваюць» расейскія газ

Адзін з мэмаў, які паказвае, як украінскія ўлады «адпампоўваюць» расейскія газ

Крызіс ва Ўкраіне выклікаў хвалю малюнкаў і каляжоў, забаўных, іранічных ці вельмі сур'ёзных, як з боку ўкраінскіх актывістаў, так і прыхільнікаў прарасейскіх сэпаратыстаў.

Вось некалькі найбольш папулярных

"Нэанацысты" пры ўладзе ў Кіеве

Прарасейскія інтэрнэт-карыстальнікі вельмі любяць пашыраць мэм пра тое, што новыя ўлады ва Ўкраіне зьвязаныя з нэанацысцкімі групоўкамі

Дыванкі

Так, ва Ўкраіне нават дыванкі ўцягнутыя ў палітыку. На фота можна бачыць, як на адным з дыванкоў надпіс заклікае выціраць ногі аб зрынутага прэзыдэнта Януковіча:

У твіце ніжэй бачым, што ня ўсе задаволеныя публічнай падтрымкай новых уладаў у Кіеве з боку Вашынгтону:

Газавы крызіс

Украіна увайшла ў новую фазу так званай газавай вайны з Расеяй, якая падняла тарыфы для Кіеве пасьля таго, як Януковіч уцёк з краіны.

«Вышыватнік» — камбінацыя расейскага ватніка і ўкраінскай вышыванкі.

Працягваюць хадзіць чуткі, што ўкраінскае кіраўніцтва адпампоўвае расейскі газ, хаця Расея гэта афіцыйна адмаўляе.

Пуцін х***о

Спокліч, прыдуманы футбольнымі фанатамі, падхоплены міністрам замежных справаў Украіна Андрэем Дзяшчыцам, працягвае тыражавацца ў інтэрнэце.

Дэвід Кэмэран

Брытанскі прэм'ер запосьціў вельмі сур'ёзнае фота сябе падчас размовы з Баракам Абамам пра Ўкраіну.

Фота выклікала шэраг кпінаў у інтэрнаўтаў:

Джэн Cакі

Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Cакі (Jen Psaki) стала любімай мэтай расейскіх інтэрнэт-актывістаў, якія яе высьмейваюць за асуджэньне «карусэльнага галасаваньня» падчас сэпаратысцкага рэфэрэндуму ва Ўкраіне. Аказалася, Джэн Cакі тады ня ведала, што гэта значыць.

Візытоўка Яраша

Надзвычай папулярны мэм са спасылкай на расейскія мэдыі, калі візытоўка ўкраінскага нацыяналіста Дзьмітрыя Яраша, кіраўніка «Правага сэктару», нібыта была знойдзеная на месцы сьмяротнай перастрэлкі ў Славянску.

Тут «Правы сэктар» «абвінавачваюць» у падзеньні расейскага спадарожніка ў траўні.

Выратуйце людзей Данбасу (ад Украіны)

Усходнія ўкраінцы, якія выступаюць супраць антытэрарыстычнай апэрацыі рэгулярных войскаў, выстаўляюць у інтэрнэце фоткі сябе ці сваіх дзяцей з подпісам «Выратуйце людзей Данбасу»

Выратуйце людзей Данбасу (ад Расеі)

Праўкраінскія актывісты пачалі кампанію ў адказ

Сэпаратысцкія хатнія гадаванцы

Прыхільнікі сэпаратыстаў ужываюць хаштэг #сепаратяка, каб паказаць, як іх хатнія жывёліны падтрымліваюць прарасейскіх актывістаў.

Звычайна, жывёлкам чапляюць так званыя георгіеўскія стужачкі.

Нават трусікам!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG