Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы паведамляюць пра посьпехі (ВІДЭА БОЮ)


Украінскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што ў выніку баёў у чацьвер цалкам блякаванае сяло Мікалаеўка на ўскраіне Славянску, зьнішчаныя шэсьць апорных пунктаў і база боепрыпасаў, а таксама забітыя як мінімум 150 прыхільнікаў самаабвешчаных на Данбасе рэспублік.

З украінскага боку страты склалі два чалавекі забітымі і чацьвёра параненымі.

Незалежнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі пакуль няма.

«Мы не далі магчымасьці ўцягваць сябе ў засады і агнявыя мяшкі: дзеля захаваньня здароўя і жыцьця нашых ваенных адразу ж наносіліся артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары па агнявых і апорных пунктах праціўніка», — цытуе Інтэрфакс прадстаўніка штаба антытэрарыстычнай апэрацыі Аляксея Дмітрашкоўскага.

Раней прадстаўнікі праціўнікаў кіеўскіх уладаў пацьвердзілі агенцтву РІА Навіны, што каля Мікалаеўкі другі дзень ідуць жорсткія баі.

Баі пад Славянскам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:48 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG