Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры караблі НАТО ўвайшлі ў Чорнае мора


Чатыры баявыя караблі са складу Другі пастаяннай мінна-тральнай групы НАТА ўвайшлі ў Чорнае мора, паведаміла «Інтэрфаксу» ваенна-дыпляматычная крыніца.

У складзе групы фрэгат з Італіі, карвэт з Грэцыі і два тральшчыкі — італьянскі і турэцкі.

Па дадзеных крыніцы, караблі НАТО накіроўваюцца ў баўгарскі порт Бургас, дзе плянуецца іх удзел у сумесных з ВМС Баўгарыі вучэньнях пад умоўнай назвай «Брыз».

XS
SM
MD
LG