Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу прайшоў «Сонны парад»


Як распавяла карэспандэнт Радыё Свабода Тацяна Вольтская, людзі ў піжамах, халатах і хатніх тапачках, зь любімымі кніжкамі і плюшавымі цацкамі ў руках, сустрэліся каля станцыі мэтро «Крастоўскі востраў».

Адсюль яны рушылі ў ЦПКіА на Крастоўскім востраве, дзе і прайшлі парадам па галоўнай алеі Прыморскага парку Перамогі. Але шэсьце было толькі пачаткам незвычайнага флэш-мобу: калі яно скончылася, удзельнікі акцыі, каб лепей прачнуцца, пачалі гуляць у розныя рухомыя гульні, пераважна дзіцячыя – такія як «ручаёк», «класікі», «квач».

Найграўшыся, «соні» прыступілі да працэдуры выбараў новага прэзыдэнта «Канфэдэрацыі сну». Праўда, бюлетэняў ім не спатрэбілася – яны галасавалі з дапамогай фарбы – каляровай індыйскай пудры, якой пасыпалі галовы кандыдатаў. Ўладальнік самой рознакаляровай галавы і зрабіўся галоўным «Сонем».

Флэш-моб прайшоў у якасьці рэпэтыцыі «Каралеўскага фэстывалю фарбаў», які павінен адбыцца ў Пецярбургу 19 ліпеня на стадыёне «Арсэнал». Мяркуецца, што каля 8 тысяч яго ўдзельнікаў не палянуюцца высыпаць адзін на аднаго 3 тоны сухой фарбы, якую адмыслова для гэтай мэты прывязуць з Індыі.

Але ў «соннага параду» была і яшчэ адна мэта – да яго далучыліся студэнты, старэйшыя школьнікі, дарослыя людзі, якія пакутуюць ад пастаяннага недасыпаньня і захацелі нагадаць сабе і ўсім астатнім, што сон – гэта выдатная частка жыцьця, і ёю ня варта грэбаваць.

Над галовамі ўдзельнікаў акцыі луналі сьцягі «Каралеўскага фэстывалю фарбаў» і «Каралеўства Сваіх» – супольнасьці людзей, аб'яднаных сьветлым поглядам на жыцьцё і навакольных. А «Каралеўскі фэстываль фарбаў» – гэта ў іх такі Новы год, бяз п'янства і пэтард, затое з сапраўднай фэерыяй колеру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG