Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўцу Мікалая Чарнавуса вызвалілі да суду


Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Прадпрымальніка з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса вызвалілі з-пад варты, і ён цяпер знаходзіцца дома.

«Адчувае сябе дрэнна. У бліжэйшы час яго чакае суд за „арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства“ — за мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў, які адбыўся 1 ліпеня», — паведаміла актывістка Юля Сьцяпанава.

Сёньня прадпрымальнікі Цэнтральнага гарадзкога і Палескага рынкаў напісалі заяву і сабралі 105 подпісаў за вызваленьне Мікалая Чарнавуса, які знаходзіўся ў 1-м хірургічным аддзяленьні гарадзкой бальніцы пад наглядам міліцыі.

У заяве на імя начальніка міліцыі адзначаецца, што Чарнавус не ўчыніў супрацьпраўных дзеяньняў, бо прадпрымальнікі самаарганізаваліся і правялі сход. Яны таксама прасілі праверыць аб’ектыўнасьць затрыманьня 2 ліпеня Чарнавуса, бо ён зьяўляецца інвалідам другой групы, і вызваліць яго з-пад варты.

Каля 40 бізнэсоўцаў адвезьлі гэты калектыўны зварот у гарадзкі аддзел міліцыі.

XS
SM
MD
LG