Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: экс-прэм'ер Азараў у міждзяржаўным вышуку


Мікалай Азараў

Мікалай Азараў

Былы прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку.

Пра гэта паведаміла агенцтва УНІАН са спасылкай на сваю крыніцу. «Інтэрфаксу» гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў МУС Украіны.

«Азараў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук», – цытуе «Інтэрфакс» прэс-службу ведамства.

У МУС удакладнілі, што гаворка не ідзе аб міжнародным вышуку, паколькі Азарава ня будуць шукаць па лініі Інтэрполу.

Прэс-служба не паведаміла, у сувязі зь якой справай шукаюць экс-прэм'ера. У дачыненьні да дзеячоў ранейшай улады ва Ўкраіне вядзецца цэлы шэраг расьсьледаваньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG