Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У нацыянальных строях у парк Горкага прыйшло менш, чым летась


Каля 140 чалавек прыйшлі 3 ліпеня ў менскі парк імя Горкага ў нацыянальных строях і бясплатна пакаталіся на атракцыёнах.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла прадстаўніца прадпрыемства «Гарадзкія паркі Мінскзелянбуда» Лідзія Вежнавец.

Раз на год менскія ўлады запрашаюць грамадзян прыйсьці ў парк імя Горкага ў вышыванках. За гэта прапануюць бясплатна пакатацца на атракцыёне.

Паводле Вежнавец, сёлета ў парк прыйшло меней грамадзянаў у вышыванках, чым у мінулым годзе, калі іх было больш за 200.

«Гэта і дзеці, і дарослыя, і цэлыя сем’і былі. Акцыя скончылася а 16 гадзіне, але людзі ўсё роўна ішлі, і мы ім не адмаўлялі і каталі іх на выбраным імі атракцыёне. Маладая сям’я была, бацька з дачкой былі вельмі прыгожа ўбраныя. І саломка, і вышыванка, і ў дзяўчынкі быў прыгожы строй. Менавіта не сцэнічны, а адмыслова, прыгожа зроблены. Прыходзіла маці з вышыванкай, сама вышывала сабе і дачцэ. Мы лічым, што сёлета ўсё ж прыйшло меней, чым летась. Магчыма, людзі забыліся, што гэтая акцыя ў нас праводзіцца штогод. Магчыма, у іх іншыя справы. Але гэта праводзіцца раз на год, менавіта на Дзень Незалежнасьці».

Паводле Вежнавец, акцыя праходзіла трэці год і прадпрыемства не адмаўляецца ладзіць яе далей.

Рэжысэр Валер Мазынскі сказаў карэспандэнту Свабоды, што сёньня цэлы дзень ходзіць па Менску ў вышыванцы. Аднак на акцыю ў парк Горкага не пайшоў:

«Якой халеры я пайду туды ў парк, я што, „ряженый“? Я проста жыву, гуляю, хаджу па сваіх справах. Трэба не штогод, а штодзень, трэба жыць у гэтым. Я сёньня хаджу па горадзе, ніхто мяне не затрымліваў, некаторыя як да блазна падыходзяць, каб сфатаграфавацца. Але людзі кажуць добрыя словы».

Раней Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні 28 чэрвеня ў Менску перадкупальскага шэсьця ў нацыянальных строях зь беларускімі вышыванкамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG