Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў гатовы пайсьці толькі на двухбакове спыненьне агню


Зьлева направа: Фабіюс, Клімкін, Штайнмаер, Лаўроў
Зьлева направа: Фабіюс, Клімкін, Штайнмаер, Лаўроў

У Бэрліне міністры замежных справаў Нямеччыны, Украіны, Расеі і Францыі ўзгаднілі пакет дамоўленасьцяў аб перамір’і на паўднёвым усходзе Ўкраіны.

У сумеснай заяве па выніках перамоваў Франка-Вальтэра Штайнмаера, Паўла Клімкіна, Сяргея Лаўрова і Лярана Фабіюса гаворыцца аб неабходнасьці не пазьней за 5 ліпеня аднавіць перамовы паміж бакамі канфлікту аб перамір’і, за выкананьнем якога прасочаць інспэктары АБСЭ. Раней Масква запрасіла назіральнікаў АБСЭ на прапускныя памежныя пункты «Гукава» і «Данецк».

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў выказаў гатоўнасьць на час перамір’я забясьпечыць доступ на гэтыя пункты і ўкраінскім памежнікам.

Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаў надзею на тое, што ўдзельнікі сустрэчы ўсьвядомілі сваю адказнасьць у справе дээскаляцыі канфлікту ва Ўкраіне.

Кіраўнік украінскага МЗС Павал Клімкін заявіў, што галоўнай гарантыяй спыненьня агню зьяўляецца рэалізацыя мірнага пляну ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі. Пры гэтым міністар дадаў, што цяпер Кіеў гатовы пайсьці толькі на двухбаковае спыненьне агню безь якіх-небудзь умоваў. Раней у сераду канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель — пасьля перамоваў у Бэрліне з генэральным сакратаром НАТА Андэрсам Фогам Расмусэнам — пацьвердзіла гатоўнасьць заходніх краін працягваць намаганьні па дыпляматычным урэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне.

Андэрс Фог Расмусэн, у сваю чаргу, заявіў, што дзеяньні Расеі пагражаюць міру і бясьпецы ў Эўропе, і падкрэсьліў, што нельга «дапусьціць зьяўленьня новых разьдзяляльных ліній на кантынэнце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG