Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гомелі затрыманы міліцэйскі чыноўнік


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

За краты кінулі намесьніка начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў аблвыканкаму. Яму інкрымінуецца перавышэньне службовых паўнамоцтваў, а таксама нанясеньне дзяржаве шкоды, якая перавышае 70 мільёнаў рублёў.

Некаторыя інфармацыйныя рэсурсы паведамілі, што затрымалі намесьніка начальніка міліцыі супрацоўнікі абласной управы КДБ, у прэс-службе якой не пацьвердзілі, але й не абверглі факт затрыманьня. Іншыя сілавыя структуры адмаўляюць сваю датычнасьць да затрыманьня міліцэйскага чыноўніка.

Гэта ўжо ня першае затрыманьне ў міліцэйскіх шэрагах Гомельшчыны. У красавіку за кратамі апынуўся намесьнік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама палкоўнік Вячаслаў Іваненка — ён пагарэў на хабары.

Рэпрэсіі не прамінулі і абласную ўправу КДБ. Ад пасадаў за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў вызваленыя начальнік управы КДБ Іван Ляскоўскі са сваімі намесьнікамі.

А ў траўні за кратамі апынуліся першы намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкама Віктар Банчук і намесьнік старшыні па ідэалёгіі Віктар Трызна. Сьледчы камітэт вінаваць іх у карупцыі і злоўжываньні ўладаю.

XS
SM
MD
LG