Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік канцэрну «Белнафтахім» звольнены, магчыма, арыштаваны


30 чэрвеня Ігар Жылін быў звольнены за пасады, а паводле афіцыйна не пацьверджаных паведамленьняў ён быў арыштаваны 1 ліпеня і зьмешчаны ў СІЗА.

Кіраўнік канцэрна «Белнафтахім» Ігар Жылін пастановай урада № 631 ад 30 чэрвеня вызвалены ад займаемай пасады.

Інфармацыя аб арышце старшыні канцэрна Ігара Жыліна зьявіліся ў інтэрнэце вечарам 2 ліпеня. Паводле крыніцы сайта «Хартыя-97», Жылін быў арыштаваны 1 ліпеня і зьмешчаны ў СІЗА.

Ураджэнец горада Арджанікідзэ (цяпер Уладзікаўказ) Ігар Жылін, якому ў студзені сёлета споўнілася 73 гады, узначаліў канцэрн з 4 лютага 2011 года. Да гэтага ўзначальваў прадпрыемства «Гродна-Азот», а ў 1990–1993 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Расеі. З 2003 года працаваў тэхнічным кансультантам кампаніі «СреднеАзГаз» (Масква), з 2006 года — першым намесьнікам генэральнага дырэктара АТ «Энэрджы Інвэст» (Руставі, Грузія).

Аб магчымым арышце Жыліна сьведчыць той факт, што на сайце «Белнафтахіма», у разьдзеле «Кіраўніцтва», насупраць старшыні стаіць прочырк, ёсьць толькі імёны трох намесьнікаў.

XS
SM
MD
LG