Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы зьнішчылі 5 КАМАЗаў баевікоў, захапілі арсэнал зброі


Сэпаратыст Данецку
Сэпаратыст Данецку

Украінскія дэсантнікі за мінулыя суткі захапілі ў баявікоў вялікую колькасьць зброі, частка якой была расейскай вытворчасьці.

Пра гэта паведамляе Мінабароны Ўкраіны:

«Адно з падразьдзяленьняў забрала ў баевікоў браніраваны КАМАЗ новага ўзору», — паведамляюць у абаронным ведамстве.

У прычэпе транспартнага сродку выяўленыя 33 скрыні мін, чатыры мінамёта расейскай вытворчасьці, рэактыўны пяхотны агнямёт, аўтаматычны гранатамёт, супрацьтанкавая кіраваная ракета, два пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы.

Яшчэ адно падразьдзяленьне дэсантнікаў захапіла вялікую колькасьць стралковай зброі. Зброю канфіскавана пасьля ўзяцьця пад кантроль населеных пунктаў Закотнае, Райгарадок, Рэзьнікаўка, Рай-Аляксандраўка, інфармуюць ў Мінабароны Ўкраіны.

Аднабаковае спыненьне агню, абвешчанае прэзыдэнтам Парашэнкам, скончылася ўвечары 30 чэрвеня. За час перамір’я баевікі не спынялі агню і абстрэльвалі пазыцыі ўкраінскіх сілавікоў, у выніку чаго загінулі больш за 20 вайскоўцаў.

У зоне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны сілавікі зьнішчылі аўтакалёну ўзброеных сэпаратыстаў. Пра гэта паведамляе каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук.

«У прыватнасьці, зьнішчаны пяць КАМАЗаў, якія перавозілі баевікоў», — адзначыў Тымчук.

Паводле яго зьвестак, сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі 2 ліпеня страцілі аднаго вайскоўца забітым, 18 атрымалі раненьні.

1 і 2 ліпеня сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі аднавілі кантроль над шэрагам населеных пунктаў на поўначы Данеччыны, пунктам пропуску «Даўжанскі » на ўкраінскай-расейскай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG