Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У палоне ў сэпаратыстаў 29 вайскоўцаў – Мінабароны Ўкраіны


Прарасейскія сэпаратысты
Прарасейскія сэпаратысты

29 вайскоўцаў узброеных сіл Украіны знаходзяцца ў палоне, паведаміў в. а. міністра абароны Міхаіл Коваль.

Паводле яго, 11 зь іх патрапілі ў палон адначасова, калі ехалі на цягніку. Пасьля праверкі дакумэнтаў міліцыяй на станцыі «Дзебальцава» іх перадалі казакам.

Коваль таксама дадаў, што ў цяперашні час ідзе працэс абмену вайскоўцаў, частка зь іх ужо са сваімі сем'ямі.

Раней у адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны заявілі, што ўсяго сэпаратысты трымаюць у закладніках больш за 100 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG