Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна: Хто ў нацыянальным строі — той катаецца бясплатна


Адміністрацыя Партызанскага раёну Менску ініцыявала незвычайную акцыю: хто прыйдзе 3 ліпеня ў нацыянальным строі ў парк імя Горкага, той бясплатна пакатаецца на атракцыёне.

Такая акцыя з кожным годам становіцца ўсё больш папулярнай і арганічна стасуецца з тэматыкай дня незалежнасьці, сказаў БЕЛТА намесьнік кіраўніка раённай адміністрацыі Ўладзімер Зубрык.

«Мы бачым, што ў парк прыходзяць адпачыць аматары нацыянальнай культуры. У сувязі з гэтым было вырашана заахвоціць іх бясплатным катаньнем на атракцыёнах».

Раней Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні 28 чэрвеня ў Менску перадкупальскага шэсьця ў нацыянальных строях зь беларускімі вышыванкамі.

«Адказалі, што такое шэсьце „не адпавядае закону аб масавых мерапрыемствах“», — апавёў Свабодзе адзін з заяўнікаў мерапрыемства — рэжысэр Валер Мазынскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG