Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гучнае затрыманьне ў вярхушцы гомельскай міліцыі


У Гомелі затрыманы намесьнік начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў аблвыканкаму. Яму інкрымінуецца перавышэньне службовых паўнамоцтваў, а таксама нанясеньне дзяржаве шкоды, якая перавышае 70 мільёнаў рублёў.

Некаторыя інфармацыйныя рэсурсы паведамілі, што затрыманьне правялі супрацоўнікі КДБ. У прэс-службе УУС не пацьвердзілі, але й не абверглі факт затрыманьня. Іншыя сілавыя структуры адмаўлялі сваю датычнасьць да затрыманьня міліцэйскага чыноўніка.

Гэта ўжо ня першае затрыманьне ў міліцэйскіх шэрагах. У красавіку за кратамі апынуўся намесьнік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкаму, палкоўнік Вячаслаў Іваненка — ён пагарэў на хабары.

Затрыманьні і арышты не абмінулі й рэгіянальную ўправу КДБ. Ад займанай пасады за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў вызвалены начальнік УКДБ Іван Ляскоўскі са сваімі намесьнікамі.

А ў траўні за кратамі апынуліся першы намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму Віктар Банчук і намесьнік старшыні па ідэалёгіі Віктар Трызна. Сьледчы камітэт вінаваць іх у карупцыі і злоўжываньні ўладаю.

XS
SM
MD
LG