Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эканаміст: наступнымі могуць падаражэць камунальныя паслугі, транспарт і паліва


Леў Марголін

Леў Марголін

Дзяржава адпусьціла цэны на хлеб і яйкі. Міністэрства эканомікі адмовілася ад рэгуляваньня адпускных цэнаў на іх.

Гэта замацавана ў пастанове Міністэрства эканомікі, якая апублікавана 2 ліпеня.

Прадстаўнікі Міністэрства эканомікі запэўнілі tut.by, што адмова ад рэгуляваньня максымальных адпускных цэнаў на хлеб і яйкі не адаб’ецца істотна на гаманцах пакупнікоў.

Рашэньне адпусьціць цэны на яйкі і хлеб «прадыктаванае вельмі простымі акалічнасьцямі: у дзяржавы няма грошай, каб датаваць гэтыя віды прадукцыі, а вытворцы патрабуюць: альбо дайце грошай на кампэнсацыі, альбо дазвольце прадаваць па рынкавых коштах», — кажа эканаміст Леў Марголін.

«Думаю, што цэны вырастуць. Каб у нас была свабодная канкурэнцыя, вытворцы б думалі, як зьнізіць сабекошт прадукцыі. Але ў нас такой канкурэнцыі няма, і таму ёсьць толькі адно абмежаваньне: пакупная здольнасьць. Калі цэны вырастуць нашмат, то спажыўцы будуць вымушаныя скараціць спажываньне. Гэта тое, што адбылося са сьвінінай. Таму я думаю, што падвышэньне будзе, але невялікае», — кажа Марголін.

«Дзяржава папярэджвала, што мы яшчэ ня ўсё, на яе погляд, плацім за камунальныя паслугі, за транспарт, за паліва», — кажа эканаміст Леў Марголін, адказваючы на пытаньне, што можа падаражэць бліжэйшым часам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG