Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі, кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека наведвае Францыю і Бэльгію.

Алесь ужо сустрэўся з прадстаўнікамі Эўрапейскага зьвязу, каб падзякаваць за «нястомныя намаганьні па яго вызваленьні і заклікаць да барацьбы за вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў Беларусі і сыстэмныя зьмены ў сытуацыі з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі», — паведамляе сайт «Вясны».

Таксама праваабаронца заклікаў падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць Беларусі ў справе барацьбы за дэмакратыю і правы чалавека.

Эўрапейскія дыпляматы і журналісты распыталі Алеся пра ўмовы яго ўтрыманьня ў турме і вызваленьня.

Алесь Бяляцкі таксама сустрэўся са спэцыяльным прадстаўніком ЭЗ па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам, прадстаўнікамі Эўрапейскай Камісіі і шэрагам амбасадараў краінаў ЭЗ.

2 ліпеня паездка Алеся Бяляцкага працягнецца сустрэчай у Страсбуры з перааабраным прэзыдэнтам Эўрапейскага парлямэнта Марцінам Шульцам, а таксама з эўракамісарам ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле, Генэральным сакратаром Рады Эўропы Турб’ернам Ягландам, прэзыдэнтам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Ан Брасер і офісам Камісара па правах чалавека Рады Эўропы.

Завершыць паездку праваабаронцы сустрэча ў Парыжы з мэрам горада, які ўзьвёў Алеся Бяляцкага ў ранг ганаровага грамадзяніна Парыжа яшчэ падчас яго зьняволеньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG