Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ асудзіла акупацыю Расеяй тэрыторыі Ўкраіны – рэзалюцыя


АБСЭ асуджае акупацыю Расеяй тэрыторыі Ўкраіны і выказвае шкадаваньне з нагоды працягу дзеяньняў Расеі, накіраваных на дэстабілізацыю ва Ўкраіне.

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, прынятай на 23-й сэсіі ПА АБСЭ, што адбываецца ў Баку.

У рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік да дзяржаваў-чальцоў АБСЭ «адмаўляцца ад прызнаньня гвалтоўнай анэксіі Крыму Расейскай Фэдэрацыяй» і выказваецца «шкадаваньне ўзброенага ўмяшаньня, якое ажыцьцяўляецца кантраляванымі Расейскай Фэдэрацыяй сіламі ва Ўкраіне, а таксама парушэньні правоў чалавека, якія яны працягваюць спараджаць».

У прынятай рэзалюцыі гаворыцца пра «цьвёрдую падтрымку сувэрэнітэту, палітычнай незалежнасьці, адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, як гэта вызначана Канстытуцыяй краіны».

У дакумэнце ёсьць таксама патрабаваньне да Расеі «адмовіцца ад правакацыйных вайсковых палётаў над Паўночна-Балтыйскім рэгіёнам, неадкладна адвесьці свае войскі ад межаў з балтыйскімі дзяржавамі і спыніць сваю падрыўную дзейнасьць сярод этнічнага расейскага насельніцтва Латвіі, Літвы і Эстоніі».

Расейская дэлегацыя настойвала на выключэньні праекту гэтай рэзалюцыі з парадку дня сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

XS
SM
MD
LG