Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу супраць Бандарэнкі накіравалі ў суд


Belarus - human rights defender Andrey Bandarenka during his online-conference for RFE/RL. Minsk, 12Oct2012

Belarus - human rights defender Andrey Bandarenka during his online-conference for RFE/RL. Minsk, 12Oct2012

Крымінальная справа супроць былога дырэктара праваабарончай установы «Плятформа інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі вывучана пракурорам і накіравана ў суд.

Андрэя Бандарэнку абвінавачваюць ва ўчыненьні хуліганскіх дзеяньняў, спалучаных з ужываньнем фізычнай сілы.

Справу расьсьледаваў Кастрычніцкі райаддзел Сьледчага камітэту па Менску.

«Падчас расьсьледаваньня ўстаноўлены тры эпізоды хуліганскіх дзеяньняў, учыненых абвінавачаным, два зь якіх зьвязаныя з ужываньнем гвалту ў адносінах да жанчын. Яго дзеі кваліфікаваныя сьледчымі як злачынствы, прадугледжаныя ч.1, ч.2 і ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства)», — паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Сьледчы камітэт.

Абвінавачаны і абаронца атрымалі максымальна дапушчальны тэрмін для азнаямленьня з матэрыяламі справы.

Бандарэнку пакінулі пад вартай.

XS
SM
MD
LG