Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 ліпеня: Адкрыцьцё ў Менску новага музэя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, адкрыцьцё новага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна.

Менск, у Нацыянальным гістарычным музэі – адкрыцьцё выставы «Памяці менскага гета». Пачатак у 16.00.

Менск, дабрачынны маратон салідарнасьці з адным зь першых беларускіх палітвязьняў, мастаком Рыгорам Кійком пройдзе ў офісе БНФ. Кійку патрабуецца тэрміновая хіміятэрапія і апэрацыя. Пачатак у 18.00.

Менск, клюб «Графіці» (зав. Калініна 16), канцэрт гурту Apple Tea. Пачатак у 19.00.

Вена, перамовы прадстаўнікоў ЗША, Расеі, Вялікабрытаніі, Францыі і Нямеччыны з прадстаўнікамі Тэгерану аб іранскай ядзернай праграме.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1717 — пачала дзейнічаць шкляная мануфактура ў мястэчку Налібакі, што належала беларускім князям Радзівілам. Тут варылі крышталь і шкло самых розных колераў, шліфавалі, эмалявалі, залацілі звычайны і дэкаратыўны посуд.

1776 — у Філядэльфіі Другі кантынэнтальны кангрэс прыняў рашэньне аб аддзяленьні паўночнаамэрыканскіх калёній ад Вялікабрытаніі.

1853 — расейская армія ўрываецца ў Малдаўскае княства — пачынаецца Крымская вайна.

1918 — гетман Скарападзкі ўвёў украінскае грамадзянства.

1927 — у Вільні ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай.

1932 — У складзе Ўкраінскай ССР утвораная Данецкая вобласьць са сталіцай у Арцёмаўску.

1947 — міністар замежных спраў СССР Вячаслаў Молатаў заявіў у Парыжы, што Савецкі Саюз ня будзе ўдзельнічаць у «пляне Маршала».

У гэты дзень нарадзіліся:

1877 — Герман Гесэ, швэйцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Не існуе рэальнасьці іншай, чым тая, якая ў нас саміх.

Герман Гесэ

1922 — Генрых Вагнэр, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі, найбольш вядомы музычнымі творамі дзіцячай і савецкай патрыятычнай тэматыкі.

1923 — Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры. На беларускую мову яе творы перакладала Ніна Мацяш.

1925 — Патрыс Лумумба, першы прэм’ер-міністар незалежнай Рэспублікі Конга, былога Бэльгійскага Конга.

Мы больш ня вашы малпы!

Патрыс Лумумба, са звароту да караля Бэльгіі

25 гадоў памёр Андрэй Грамыка, ураджэнец Беларусі, міністар замежных справаў СССР у 1957-1985 гадах, старшыня Вярхоўнага Савету СССР у 1985-1988 гадах. Атрымаў у колах заходніх дыпляматаў мянушку Mister No.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Міжнародны дзень спартовага журналіста.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Котка ў пустой кватэры. 2 ліпеня 1923 нарадзілася Віслава Шымборска

XS
SM
MD
LG