Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін: Адказнасьць за аднаўленьне баявых дзеяньняў ва Ўкраіне ляжыць на Парашэнку


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заяўляе, што сваім рашэньнем спыніць перамір'е прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка ўзяў на сябе адказнасьць за аднаўленьне баявых дзеяньняў.

«На жаль, прэзыдэнт Парашэнка прыняў рашэньне аднавіць баявыя дзеяньні. І мы не змаглі -- я маю на ўвазе і сябе, і сваіх калегаў з Эўропы -- не змаглі яго пераканаць у тым, што шлях да надзейнага, моцнага, трывалага міру ня можа пралягаць праз вайну», -- сказаў Пуцін на сустрэчы з амбасадарамі ў МЗС Расеі.

«Да гэтага часу Пётар Аляксеевіч ўсё-ткі ня меў непасрэднага дачыненьня да загадаў пачаць ваенныя дзеяньні. Цяпер ён цалкам узяў на сябе гэтую адказнасьць. Ня толькі ваенную, але і палітычную, што значна важней», -- падкрэсьліў Пуцін. Ён таксама заявіў, што перамір'я ва Ўкраіне было недастаткова, а «перамовы па сутнасьці» так і не пачаліся. «Быў толькі ультыматум аб раззбраеньні», -- заявіў Пуцін.

Мінулае начы прэзыдэнт Пётар Парашэнка спыніў перамір'е, якое дзейнічала на ўсходзе Украіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG